история реформации в Беларуси

Вступление к Несвижскому катехизису

Рэйтынг: / 0

КАТЭХІЗІС,

Гэта значыць старадаўняя хрысьціянская навука, сабраная ў пытаньнях і адказах  са Сьвятога Пісаньня для простых людзей мовы беларускай.

 

Зь Першага лісту Сьвятога Апостала Пятра: «Будзьце заўсёды гатовыя да абароны адносна кожнага, хто патрабуе ад вас адказу аб прабываючай у вас надзеі, у спагаднасьці і страху Божым...» ды так далей.

Яснавяльможных Князёў ды паноў Іх Міласьцяў паноў Мікалаяў Радзівілаў: Князя на Алыцы і Нясьвіжы, Ваяводы Віленскага, найвышэйшага Маршалка і канцлера Вялікага Княства Літоўскага і іншае; і Князя на Дубінках і Біржах, Ваяводы Троцкага, Вялікага Гетмана Вялікага Княства Літоўскага і іншае,— сынам першародным Іх Міласьцям Князям маладым панам Мікалаям Мікалаевічам Радзівілам — 

ад Бога Айца праз Хрыста, Адзінароднага Сына Яго, у Духу Сьвятым Пацяшыцелю, ласкі, супакою і вечнага дабраславенства верна жадаюць браты праўдзівага Хрыстовага збору і слугі Вашых княжацкіх Міласьцяў.

Падрабязней...

Пытанні і адказы

Рэйтынг: / 0
Што такое Рэфармацыя Рэфармацыя (ад лацінскага reformatio - пераўтварэнне, выпраўленне) - шырокі грамадскі і рэлігійны рух, які пачаўся з дзейнасці Яна Гуса (1371-1415) у Чэхіі і Марціна Лютэра (1483-1546) у Нямеччыне. Ён узнік як пратэст (адсюль яго другі назоў - пратэстанцтва) супраць каталіцкага касцёла, перадусім масавага продажу індульгенцыяў (набыццё якіх нібыта пазбаўляла чалавека ад грахоў), маральнай разбэшчанасці герархаў, неапраўдана жорсткай царкоўнай дысцыпліны, строгай падпарадкаванасці папу рымскаму.
У Вялікім Княстве Літоўскім з рэфармацыйнымі ідэямі ўпершыню выступіў Геранім Пражскі, паплечнік Яна Гуса. З дазволу Вітаўта Вялікага ён у 1413 годзе прамаўляў свае казанні перад месцічамі Вільні і Віцебска. Пазней, у ХVІ стагоддзі, рэфармацыйнае вучэнне ахапіла шырокія грамадскія колы, на нашых землях імкліва пашыраліся амаль усе яго плыні - лютаранства, кальвінізм, сацыніянства (або арыянства) ды інш.

Падрабязней...

Залаты век Беларусі (Станіслаў Акінчыц)

Рэйтынг: / 0

 

 «Гэта кажа Госпад: Спыніцеся на шляхах вашых і разгледзцеся,
і запытайцеся пра шляхі старадаўныя, дзе шлях добры,
і ідзіце па яму, і знойдзеце супакой душам вашым».
Біблія, Кніга прарока Ярэміі, 6,16

Адкуль наш род                                                                              zolotoywekbelarusi.rar 


Калі паглядзець на гісторыю Беларусі, між іншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, які многія называюць Залатым Векам нашае краіны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, інтэлектуальнага, эканамічнага росквіту Беларусі, час вялікіх людзей, дзяржаўных і культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. На XVI стагодзьдзе прыпадае большасьць найважнейшых падзеяў у гісторыі Беларусі, якія сфармавалі беларусаў як нацыю. Вядомы гісторык У.Пічэта так ахарактарызаваў гэтую эпоху: «Адраджэньне ... ёсьць культурнае зьявішча першараднае важнасьці ў духоўным жыцьці беларускага народу».

Падрабязней...

Реформаты на территории России, Украины, Белоруссии и Литвы

Рэйтынг: / 0

(Ганс-Христиан Дидрих, Герд Штриккер)

истоки

Примерно в то же время, когда в Виттенберге началась реформация Мартина Лютера, реформационные идеи стали также распространяться в юго-западной Германии и в Швейцарии. В последней центром этого движения стал город Цюрих, а главой — один из священников собора этого города Ульрих Цвингли. Путем самостоятельного изучения Библии он пришел к убеждению, что Церковь нуждается в Реформации. Затем он ознакомился и с сочинениями Лютера. Поскольку условия для преобразований уже созрели, ему удалось с помощью цюрихского городского Совета осуществить их в церковной сфере и в сфере общественной жизни. Из церквей были изъяты иконы, а позже — алтари и органы, во время богослужений перестало звучать церковное пение, были отменены процессии. Число Таинств первоначально было сокращено до пяти. По-новому было организовано школьное обучение и попечение о бедных. Это началось в 1523 г. Управление Церковью из рук действующего епископа перешло к городскому Совету.

Теологически Цвингли расходился с Лютером, прежде всего, в понимании Святого Причастия. Для Лютера Христос действительно присутствует "в хлебе и вине, с хлебом и вином и под хлебом и вином", даже если и не происходит никакого изменения субстанции. Для Цвингли же Святое Причастие — воспоминание ("...сие творите в Мое воспоминание"), посредством которого община присоединяется к своему живому Господу. Это представление о Причастии позже стало преобладать в "ново-протестантских церквах", особенно у баптистов.

Падрабязней...